Водар летуцення
Як пацалунак, першы снег,
Як незвычайнае здарэнне...
За ім усё жыццё ты бег!
Адзін яго ты песціш, быццам
Табой зачатае дзіця.
І марыш з ім навекі зліцца
Цурочкам тонкім пачуцця.
Ты верыш у яго бясконцасць
І адчуваеш яго плынь.
Чакаеш заўтрашняе сонца,
Каб пакарыць з ім далячынь.
А, налятаўшыся, захочаш
Да той звычайнасці зямной,
Дзе дзень бяжыць, а вечар крочыць,
І дзе вясна будзе вясной.
Свидетельство о публикации №125020303278