Далягляд

Паміж зямлёй і небам
Лінія ўяўная лягла.
То далягляд – патрэба,
Прад ім цямраная імгла.

Як вобраз Беларусі –
Густы, агністы далягляд.
Глядзець мяне прымусіць –
Нібы арла такі агляд.

Шлях родны плыні сонца,
Прыгожы вечар, ты прыйшоў...
Напэўна, з ночкай змоўца,
Суродзічку сабе знайшоў.

З высокага пагорка
Гляджу на далягляд густы.
Чаму на сэрцы горка?
Таму што гэты дзень пусты?

Таму не лашчыць вока
Прываблівы далёкі край...
Так водбліскам далёкім
Заманіць мара – вечны рай. 


Рецензии