Ты дзякуй заусёды Радзiме i Богу...
Ты дзякуй заўсёды Радзіме і Богу,
Калі размаўляеш з Радзімай, ці з Богам,
За сэнс, за магчымасць свайго дыялогу,
За тое, што можаш сказаць ім аб многім.
Адзінаму сябру за гэтае дзякуй,
Які не прадасць, не адрыне, паможа,
Які табе шчырую выдасць адзнаку,
Ацэніць і верш твой і ўчынак прыгожы...
За сэнс і магчымасць, за соль дыялогу
Заўсёды ты дзякуй Радзіме і Богу.
01. 02. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125020107748