Легенды Белавежы - Вясельныя хаутуры

На тым закончыўся святы абрад вянчання
Стась і Яніна выйшлі ў двор з гасцямі
Як новая сям'я, бо дух Святы кахання
Ахоўваўся паганскім і Святым багамі.

На выхадзе з царквы, на ганку
Стась далікатна ўзняў дзяўчыну
На рукі, каб гасцям і ранку
Прэзентаваць любоў без спыу.

Ў вясельны цуг да срэбранай карэты
Ўпраглі шэсць срэбна-белых ліпіцанаў.
Яніну Стась прынёс у церам гэты,
Пасля сеў сам каля яго каханай.

Картэж павольна рушыў з Беластоку
У напрамку Камянца і Белай вежы.
Віталі людзі іх на кожным кроку,
Ім даравала пушча ландыш свежы.

Дарогу ўсю іх выслалі жанчыны
Бялюткім дываном льняным, што самі ткалі,
Так шанавалі цноту ўсёй краіны -
Багіню пушчы, як Яніну называлі.

Пад лютняў спевы і пад звон цымбалаў
Картэж шчасліва дакаціўся да Белай вежы.
Яніны дворня тамі даўно чакала
І на сталах для ўсіх быў пачастунак сьвежы.

Быў мёд пушчанскі з водарам суніцы,
Суфле з смарчкоў пушчанскіх самы свежы,
Настой на травах Белае крыніцы,
Што звалі ўсе слязою Белавежы.

Былі катлеты ад зуброў і ланяў,
Засмажаны глушэц і дзік быў свежы
І далікатны, хрумсткі рыжык у смятане
К яму язык запечаны мядзьвежы.

Ігралі лютні і пад звон цымбалаў,
Штораз гучней наўкол гучаў: “Віват!”
Так маладых там шляхта прывячала
І тройчы ім жадала жыць “ Сто лят!”

Тры дні адбаляваўшы у Яніны,
Паехаў цуг вясельны ў Белавеж.
Стась быў гаспадаром тае краіны,
Што з Камянцом не мела болей меж.


Рецензии