За радасць тваю i зямную трывогу...

***
За радасць тваю і зямную трывогу,
За ў лютым расталую ў лужах дарогу,
За песні без слоў, дзе так горычы многа,
За сябра-паэта, яму за падмогу,
За лёс, празаічнасць яго эпілога,
За шчасце свайго, не чужога парога
Ты дзякуй заўсёды Радзіме і Богу.

01. 02. 2025 г.


Рецензии