Легенды Белавежы - Вянчанне
Царквы Сьвятога Мікалая ў Беластоку.
У сакосе; мітрапаліт чакаў на цвінтары,
Бо з-за людзей не мог ступіць і кроку.
Сьвяціла сонейка і ў яго яснай плыні
Дзьве панагіі; ззялі на грудзях мітрапаліта.
Нёс мудрасць лазурыт бясконца сіні,
Бо сіла боская была ў святле тым скрыта.
Князь Вітаўт, апрануты ў строі для параду,
Яніну вёў бацькоўскаю рукою,
За імі, на тры добрых крокі ззаду,
Ішлі Ян Мазавецкі з Стасем і з гурбою.
Мітрапаліт сустрэў іх у прытворы;,
Дзьве свечкі запаліў у маладых руках.
Быў гэта знак, што і ў дабры, і горы
Цяпер заўжды ў іх будзе адзін шлях.
Затым даў ім пярсцёнкі залатыя
І загадаў пры гэтым імі абмяняцца,
Як згоды знак на таінствы святыя
І, што вянчанне можа пачынацца.
Пасля са свечкамі ў руках Стась і Яніна
І сведкі ў храм пайшлі з мітрапалітам.
Там перад аналоем; хлопец і дзяўчына
Аб шлюбе мусілі сказаць усім адкрыта.
Пачуўся звонкі “Сьвяты Божа” спеў,
Адукаванага ў царкоўных спевах хору.
Вянкі мітрапаліт ім шлюбныя ўздзеў
Пасля накінуў ім на рукі омофору;.
Значэнне шлюбу, абавязкі і пакору -
Давала маладым з Апосталаў чытанне,
І ўслед за: “Алілуя” спевам хору
Шлюб атрымаў духоўнае прызнанне.
З адзінай чашы пара п'е віно,
Што кроў Хрыста і шлях адіны з ім сімвалізуе.
Без Бога ў жыцці шляху не відно!
Ёсць абярэгам Бог, які ў душы начуе!
Пасля чытаецца малітва: “Отчэ наш”,
Як заклік да сям'і падтрымкі Богам,
Каб у жыцці пустых не было чаш,
Каб у гармоніі прайшла жыцця дарога.
Затым малітва прагучала: “Слава табе Божа!”,
Пасля: “Ісаіе лікуй!” за ёй услед
Як заклік да Творца, хай дапаможа
Прадоўжыць род без войнаў і без бед.
Абрад канчаецца. Напрыканцы абраду
Гучыць сьпеў маладым: “Многія леты!”,
Як пажаданне, каб ішло да ладу
Ў сям'і ўсё і шлях быў радасцю сагрэты.
Абрад закончаны. Святар вянцы здымае,
Благаслаўляе пару Багародзіцы іконай.
Гучыць: “Сто лят!” і тройчы ўвысь лунае
Да Творцы ў рай, жыццё дзе асвячона.
; - сакос - урачыстае літургічнае ўбранне праваслаўнага архірэя
; - панагія - Панагія (грэч. ;;;;;;;, што азначае «Прасвятая») — гэта асаблівы нагрудны знак праваслаўнага архірэя, які ўяўляе сабой авальныя або круглыя медальёны з выявай Багародзіцы (Маці Божай), упрыгожаныя каштоўнымі каменнямі.
Мітрапаліты могуць насіць дзве панагіі — з выявай Багародзіцы і Хрыста.
; - прытвор - капліца пры ўваходзе ў храм.
; - аналой - столік у храме, на якім знаходзяцца Евангелле і крыж.
; - Омофор (грэч. ;;;;;;;;;, літаральна «наплечнік») — частка архіерэйскага літургічнага ўбрання ў Праваслаўнай Царкве ў выглядзе доўгай і шырокай залатой стужкі.
Свидетельство о публикации №125013106088