Хлебароб
Хлебароб
Ён уставаў ранютка,
Мой бацька - хлебароб,
І бег, як хлопец, хутка
На стан, дзе трактар соп...
Будзіў яго, як сябра,
Рамантаваў і мыў...
“Мой Беларус”, “мой трактар”
З любоўю гаварыў...
На трактары ён ехаў,
Нібы зямлі ўладар!
Найлепшаю пацехай
Быў трактар-гаспадар!
На ім не падасіся
На мора ці курорт,
Затое наясіся,
Накорміш свой народ.
Чапляў плугі, бароны,
І сеялкі падчас,
Араў палёў загоны,
Каб хлеб радзіў у нас,
Каб край квітнеў і поле
Не паланіў быльняг...
Яго працоўнай долі
Ляціць над намі сцяг!
Ён сімвал дабрабыту
І вернасці зямлі
Людзей, чый пот праліты,
Што працаю жылі.
Свидетельство о публикации №125013008643