Белавежская пушча перевод с Добронравова
Перевёл Леонид Зуборев.
Муз. Пахмутовой. Поёт Александр САВАНЕЦ.
Запаветны напеў,
запаветная даль
Прада мной прадстае,
толькi вочы заплюшчу.
Ў небе зоркi твае
зiхацяць як крышталь,
Белавежская пушча,
Белавежская пушча.
Тут схаваны даўно
скарб прадвечных дзядоў.
На спатканне iмкнусь,
кліч Радзiмы пачуўшы.
Шэрай птушкай лясной
я з далёкiх краёў
Да цябе прылятаю,
Белавежская пушча.
Верным сынам тваім
да крыніцы прыду.
Тут гушчар для зуброў –
нiбы райскія кушчы.
Як алені, з калень
п’ю святую ваду,
Беларуская казка –
Белавежская пушча!
Ад магутных дубоў,
мужных велiчных дрэў,
Дзе дзiкi-вяпрукi
жалуды свае лушчаць,
Панясу твой напеў,
песняроў шчыры спеў,
Беларуская казка –
Белавежская пушча!
Свидетельство о публикации №125013000805