Я па вулицах Минску прайдуся
Як жа шмат тут на вулках цяпла!
Мне сустрэчны прахожы ўсміхнуўся,
Ад усмешкі і я расцвіла...
Каляндар яшчэ лютым хварэе...
Штосьці сёлета снегу няма!?
Дзесьці знікла з разладам завея
І ўцякла з цёплых думак зіма.
Людзі дзівяцца:” Што за праява?!”
Пасвятлеў у адказ небакрай,
Падміргнуу і ўсміхнуўся ласкава:
- Беларусь, зноў вясну сустракай!
Пазбірала зямлі твае слава
Цеплыню нават з іншых планет.
Свяціць зорачка ў небе яскрава,
Што пакінуў у спадчыну дзед.
Працай шчыраю свецяцца вочы
Маіх сціплых сяброў, грамадзян,
Быццам, Бог за зямлёй нашай сочыць,
За народам, што міру аддан.
Я па вуліцах Мінску прайдуся,
Дзе паненка Вясна - на кані...
Слава мірнай маёй Беларусі
І сусветнай яе дабрыні!
Свидетельство о публикации №125013007514