I тую заранку, што сэрцам прымаеш...

***
І тую заранку, што сэрцам прымаеш,
І студзень бясснежны, што з выраю кліча
Гусіны наш клін, што раптоўна спаймаеш
Паглядам у неба, і неба, што зычыць
Вясны табе ранняй, блакітных пралесак,
Любі як ніколі і дзякуй Айчыне
За колер нябёс яе ў яркае сіні,
За студзеньскі дзень твой пад сонечным небам,
Нібы за кавалак надзённага хлеба.

30. 01. 2025 г.


Рецензии