Скрипка грае...
Музыка Игоря Поклада
(перевод с украинского на белорусский)
Скрыпка грае...
Ужо згарае небакрай
і адлятае жоўты ліст.
Ужо ад неба да зямлі
ідуць дажджы ,як скрыпалі
ад края ў край
у сіню даль.
Скрыпка грае...
Скрыпка грае.
Наша лета дагарае.
Скрыпка грае,
плача горка,
то кахання
гасне зорка.
Ужо змаўкаюць салаўі
і не вяртаюцца ў гаі
у шум дуброў.
Ужо ў палоне хмарных дзён,
як быццам, музыка без слоў
мая любоў.
Скрыпка грае,
скрыпка грае.
Наша лета дагарае.
Скрыпка грае,
плача горка,
то кахання
гасне зорка.
Ужо не прыходзіш ты ў сне,
у чароўным сне
ў дзіўны час.
І адспявалі песні ўсе,
што нам гучалі па вясне,
надхнялі нас.
Скрыпка грае.
Скрыпка грае.
Наша лета дагарае.
Скрыпка грае,
плача горка,
то кахання
гасне зорка.
Свидетельство о публикации №125012907903