Маё зацьменне
адлічылі званы на шурпатае вежы касцёльнай
Тыя хвілі,
якія павінны былі надысці....
_________________________________
У нецвярозым розуме і нядобрай памяці
Я завяшчаю нікому і нічога...
Насамрэч мне увогулле абыякава як яно будзе.
Хай хто што хоча - тое і бярэ...
Кнігі...
Наўрад ці хто возьме кнігі...
Каму яны яшчэ патрэбныя апроч мяне?...
Аддайце іх каму-небудзь,
Толькі, крый божа, не паліце!
Не люблю калі паляць кнігі.
Хаця...
Вам цяпер вырашаць,
Гэта ўжо вашы турботы...
Неяк бязглузда...
А чаго вы чакалі ад чалавека,
Які кожную ноч, засынаючы, марыць,
Каб хутчэй памерці...
А кожны ранак сустракае разгубленым
Праз тое, што гэта не адбылося...
Не чакай мяне,
Сёння я не прыйду ва ўлюбёную краму
І не буду весці размовы з Табой
Пра глыбокае і трапяткое...
Ты не раз мне казала,
Што ўжо болей не будзеш ратаваць нікога,
Але ўсё адно ратавала,
Нават не хочучы, падсвядома.
І шчыра кажучы,
У цябе гэта ўдала атрымлівалась.
Але ці магчыма ўратаваць таго,
Хто зубамі, нібы драпежнік,
Бязлітасна угрызаецца
У кінуты яму ўратавальны круг,
А потым няўцямна глядзіць,
Як на хвалях гайдаецца
Змяклая, здзьмутая гума-
Надзеі зрынуты вершнік-
Ён не быў першым...
А што яшчэ засталося?...
Ах так... засталіся вершы...
А што вершы?...
Зрабіце зь імі тое-
На што мне так і не хапіла смеласці-
Выкіньце іх у сметнік,
Дзе ім безумоўна самае мейсца
І не сумуйце,
Бо для Вас і далей
Будзе велічна ззяць
Асляпляльна-яскравае сонца,
А гэта-
Толькі маё зацьменне...
Свидетельство о публикации №125012906968