Як з неба пяшчотай азорыць заранка...
Як з неба пяшчотай азорыць заранка
Усе твае думкі пра шчасце былое,
Тады ты маліся вясноваму ранку,
Цані сваё кожнае ранне зямное.
Па шчасці былым уздыхаць не патрэбна,
Цані нават тое, якое ты маеш:
І ранак вясенні – марозны і срэбны,
І тую заранку, што сэрцам прымаеш.
29. 01. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125012904165