Родные места

Родныя мясціны

Клёны, бярозкі, таполі, асіны…
Клёкат чуваць у нябёсах бусліны,
Сіні лён калыхаецца хвалямі,
Вабіць нас ён блакітнымі далямі.

Я змалку хаджу па лагоднай расе,
Дзе ўзраслі каласкі ў дзівоснай красе,
Тут спяваю вітальную песеньку
Шчодрай восені, цёпламу верасню.

І глядзіць на мяне лес за рэчкаю,
Камары там займаюцца спрэчкамі,
Так прыгожа наўкол і так сонечна,
Аж заплакаць ад шчасця мне хочацца!

28 студзеня 2025


Рецензии
Нина, душевное, трогательное, нежное и очень красивое стихотворение! Спасибо большое! Хорошего дня!

Иван Проскурин 2   30.01.2025 11:38     Заявить о нарушении
Спасибо от всей души!
С теплом и добротой, Нина.

Нина Агейченко   30.01.2025 20:55   Заявить о нарушении