Успомнiш не раз ты далёкую ночку...
Успомніш не раз ты далёкую ночку
Пад нашай высокаю зоркай шчаслівай
І ружу пасадзіш у жоўтым пясочку
Вясною спагаднай, зычлівай, гуллівай.
Успомніш не раз, як глядзеў табе ў вочы,
Нібы на ікону, якой я маліўся,
І глянеш на сад мой здзічэлы, сірочы,
Якім я калісь, як табой, ганарыўся.
Успомніш мяне і прысядзеш ля ганка,
І ранне сустрэнеш сваё залатое.
І з неба пяшчотай азорыць заранка
Усе твае думкі пра шчасце былое.
28. 01. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125012804882