Навошта? , адкуль?
Каб не задумаўся нi раз ўсур`ёз :
Якія хвалі і якія рэкі
Нам далi жыцце? I які прагноз?
Капаюцца у думках дылетанты,
Навук свяціла, проста мудрацы.
Адкрыцці круцяцца, як кванты,
Іх карануе слава і вянцы.
Спрабуем зразумець паняцце жыцця,
Рашаем ураўненне Мудраца.
Пранікнуць ў свет далёкі закулісся,
Знайсці выток зямнога азярца.
У хованкi гуляе невядомасць,
Мы крок наперад, а яна – стралой,
Ні пернікам, ні хабарам задобрыць,
Не упрасіць маленнем i слязой.
Ці варта? Iнтарэс мо ў таямніцы?
Калі распішам ураўненнем свет,
Мы хітрасцямі са старой палiцы
Натворым з формулай вялiкiх бед.
Бо па навуцы зможам зло вуаллю
Прыкрыць, прадаць Сусвету за дабро,
Заменім золата на медзь сусаллю…
Вяршыць жа стануць тыя, хто – зеро.
Растае ў бездухоўнасці Шлях Млечны,
Схавае цемра, хаос, мiтусня.
Вятры узнімуць бой за чалавечнасць,
«Адкуль мы?» зноў закружыць, як чума.
Свидетельство о публикации №125012804075