Удзячна шумець будуць мiлыя елкi...
Удзячна шумець будуць мілыя елкі –
Натхненне лірычных маіх краявідаў.
І вып'е сусед за спачын мой гарэлкі...
І нават за кнігу, што так я й не выдаў.
І будуць звінець на узгорку асіны,
І будуць бярозы хіліць сваё вецце,
І жыць будзе мова любімай Айчыны,
Якой даражэй не было мне на свеце.
І будзе каліна у белым вяночку
Здавацца табе маладою цнатлівай,
І ўспомніш не раз ты далёкую ночку
Пад нашай высокаю зоркай шчаслівай.
27. 01. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125012803830