Легенды Белавежы - Вясельны картэж
Дзьве запрэжкі чакалі каля Белай вежы;
Ля бялюткай карэты стаяў шасцярык; “Ліпіцанаў”;,
Бялей снегу, як быць іх пародзе належыць.
Над карэтай “Пагоня” - герб пазалочоны
Ўсім паказваў Высокага князя прысутнасць,
Вітаўт меў к жаніху дачку весці пад звоны
І касцёла, і цэрквы - вянчальная сутнасць.
У жаніхову карэту ўпраглі шасцярык “Нарэчоных”; -
Коней фрызскай пароды, што ў чорным “вэлюме”.
З палісандру; карэта пад колер аздоб залачоных
Была востравам цішы у радасным тлуме;.
Станіслаў у карэце сядзеў з бацькам Янам.
З Беластоку прывёз ён дазвол на вянчанне
Ад ксяндза, ды каб быў захаваны
Чын асноўны на польскім казання.
Да дня гэтага стаў камянецкі данжон;,
Белай Вежай - паверхі ўначы пабялілі.
Ён над пушчай узняўся, стаў добра відзён
Навакольным прасторам на мілі.
Цуг вясельны з карэт маладых і гасцей
Тры разы абагнуў сцены вежы,
Каб у згодзе жылося і, каб для дзяцей
Сталі роднымі пушчы дарогі і межы.
Цуг вясельны пасля ў Беласток паляцеў,
Пад дугою там срэбныя бомы звінелі,
Ім ляцеў у адказ з неба пацерак спеў
Жаўрукі песню еднасці пелі.
; - шасцярык - выезд з 6-ці коней, запрэжаных па двое ў 3 рады.
; -Ліпіцаны - парода снежна белых коней з конезавода ў мястэчку Ліпіца, што ў Славеніі, якая карысталася вялікім попытам у каралёў Аўстра-Венгрыіі.
"Ліпіцаны" - гэта ўвасабленне чысціні і шляхетнасці.
; - “Нарэчона” - Фрызская парода коней. Яна атрымала неафіцыйную назву «нарэчонай» дзякуючы свайму раскошнаму чорнаму колеру і прыгожаму хвалястаму воласу, які нагадвае вэлюм.
Фрызская парода коней лічыцца каралеўскай і мае выключна чорную афарбоўку.
; - палісандр - вечназялёнае дрэва з экватарыяльных лясоў, драўніна якога мае цёмна-карычневы колер з адценнем чырвонага.
; - Тлум - тут тлум апісвае ажыўленую, святочную атмасферу вакол вяселля, поўную гоману, смеху і радасці. Карэта, якая была "востравам цішы", стаіць у кантрасце з гэтым жвавым рухам, ствараючы вобраз гармоніі і велічнасці.
; - Данжон — гэта галоўная вежа або цэнтральная ўмацаваная частка сярэднявечнага замка, якая служыла апошнім аплотам абароны. Слова паходзіць ад французскага donjon (лац. dominionus — "панскі дом"). У беларускай мове гэта паняцце ўжываецца ў гістарычным кантэксце для апісання замкаў і крэпасцей.
Свидетельство о публикации №125012800205