Нарысую дзядулю душой
Не хапала мне у час дзіцячы,
Долю падарыў Гасподзь такую:
Ведаць, што жывы, шкада, не ўбачыць .
Неставала мудрых слоў, размовы :
Эрудытам быў і знаў сакрэты,
Вабiлi прасторы, звала мора…
Ездзіў ён за шчасцем на край свету.
Марыла, як прыбягу са школы,
Падзялюся радасцю, сумотай,
Ён зірнуў бы ды нахмурыў бровы,
Даў параду – сумм мой за вароты.
Пасадзіў з любоўю на калені,
Распавёў гісторыю ці казку,
І памчалі думкі на імгненне
Ўслед за імі, хоць і на Аляску.
Свет, шкада, несправядлівы часта,
Сцены ўзводзiць, разлівае рэкі,
Сэрца родным рве, бы дзюбай ястраб…
Колькі ж жыцце нам дало элегій!?
Свидетельство о публикации №125012705825