Страта

Светлая памяць і вечны супакой
майму бацьку
Шусцеру Івану Леанідавічу
07.09.1954 - 18.12.2024
______________________________________
Страціла бацьку ў светлае свята -
Дзень нараджэння - у свой!
Лёдам скавала неяк-та раптам
Цела і думкі, й настрой.

Ён ад гангрэны, дзвюх ампутацый
Мучыўся і паміраў.
Дзесьці паўгода быў у бальніцы,
Раніцай дома сканаў.

Вось і праз сорак дзён памянулі
Бацькаву душу з сям'ёй.
Горкія думкі ўсе праглынулі:
"Вечная памяць, спакой".

27.01.2025г.


Рецензии