Са святам родная Беларусь
Віншую са святам цябе.
Люблю цябе, родны мой краю
Ў шчасці тваім і ў бядзе
Нястомныя ў цябе рукі
І шчырае сэрца твае
Не раз свой хрыбет падстаўляла
Братам памагала ў бядзе
Ты сёння сабе выбіраеш
Заможны, шчаслівы лёс
З надзеяй у будучыню пазіраеш
Адзіным дыханнем жывеш.
Цябе я сабе прадстаўляю
Бы волат, а тысячы рук,
Увішных,руплівых, нязграбных часамі, а болей чуллівых,
Гаючых ўсе раны мае
Свидетельство о публикации №125012608179
Беларуская жанчына -
Яна як бярозка,
Як ў возеры жамчужына,
Як ў плёсе лябёдка.
Гаспадыня выдатная,
І маці, і жонка,
Княгіня ашатная,
Сястра, унучка, донька.
Яна рукадзельніца,
Мастачка, майстрыха,
Яна не фанабэрыцца, -
Скромная, ціхая.
Ў школе настаўніца,
Ў краме прадаўшчыца,
Правадніца ў цягніку,
Сацыяльная працаўніца.
Ў манастыры чарніца,
Сцюардэса ў самалёце,
Прыгажунья, чараўніца
Ўсюды і заўсёды.
Яна ратаўніца,
Медсястра, ўрачыха,
Вочы - як крыніцы,
Слёзы гаючые.
Яна геніяльная
Працаўніца заводаў,
Яна кулінарная
Заваёўніца народаў.
Яна спартсменка жвавая,
Юрлівая турыстка,
Паэтэса цікавая,
Таленавітая артыстка.
Яна непаўторная,
Быццам бы сняжынка,
І неверагодная -
Беларуская жанчына.
***
Ён спаборнік і спартсмен,
Беларускі супармэн,
Князь далін і рыцар гор -
Гэта наш змагар Рыгор.
Ён у вольны час чытае
Якуба і Янку,
Клёцкі квасам запівае,
Носіць вышыванку.
Ён па вуліцы ідзе
Прама, роўна, смела,
Ён тры чаркі толькі п'е
На застоллях ў меру.
Не гультай, не дармаед,
Не цураўся працы,
Гэта здольны чалавек
З сілаю валячай.
Ён пакосіць, нібы Ясь,
І бульбу скапае,
Ён у гаспадарцы ас,
Ён працу кахае.
Ён і кошыка спляце,
І хату збудуе,
Ён і сам не прападзе,
І іншых ўратуе.
Ён пасеяў і пажаў
На ніве свой колас,
Ён зямле сваёй аддаў
Цела, душу, голас.
Ён мастак, спявак, паэт,
І баянны геній,
Гэта творчы чалавек
Высокіх імкненняў.
Прыгажун, але ня зух,
Ён здаровы, нібы зубр,
Кавалер і матадор -
Гэта наш спадар Рыгор.
Лесь Украинец 26.01.2025 22:23 Заявить о нарушении