За агародам адразу, у лесе...

***
За агародам адразу, у лесе
Пайду пазбіраю пустыя бутэлькі,
Што нехта накідаў, як словы тых песень,
Якія спяваў, калі піў каля елкі.

Не ведаю, хто тых бутэлек накідаў
І што за сабою пакіне ён? Смецце?
Не цэніць такі ні свае краявіды,
Ні зімніх бярозак чырвонае вецце.

Абы ад свайго агарода адкінуць,
Абы падсячы не сваю ім бярозу,
Адно каб праблему забыць, ці адрынуць,
Адно ад сябе каб адвесці пагрозу.

Пайду пазбіраю пустыя бутэлькі,
Што хтосьці ў мяне за гародам накідаў.
Удзячна шумець будуць мілыя елкі –
Натхненне лірычных маіх краявідаў.

26. 01. 2025 г.


Рецензии