Легенды Белавежы - Купалле

У купальскую ноч малады з маладой
І з сябрамі касцёр разлажылі,
На абрыве крутым, па-над Нарвай-ракой,
Побач з плёсам шырокім з паўмілі.

Запалалі ў кастры сухастоін ствалы,
Знічкі ўскінулі ў неба высока.
Харавод вакол вогнішча стаў удалы,
Словы песьні луналі далёка:

 Купальская песьня
Палай жа да неба Купальскі касцёр,
Усю ноч ззяй, як сонца прамень!
Склікаў Ян нас сягоння ў кахання шацёр,
Каб бязгрэшным стаў новы наш дзень!

Прыпеў 1
Заспявайма, сябрыну пад зорным шатром,                Станем колам навакол агню.
Няхай папараць-кветка цудоўным святлом               
Мір у краю ўсталюе і цішыню!


Хай над пушчай ляціць песні нашае звон,
Няхай сонейка, дождж нашы песцяць палеткі.
Будзе моцным шчытом нам Купальскі агонь,                Бо пачуцьці - то Божыя кветкі!

 Прыпеў 2
Заспявайма сябрыну пад зорным шатром,                Станем колам навакол агню.
Няхай папараць-кветка цудоўным святлом               
Мір у краю ўсталюе і цішыню!


Вось і ноч адыходзіць у срэбнай расе,
Смарагд траваў вясёлкай іскрыцца,
Юным сэрцам Купалле плян Творцы нясе;
Жарсць павінна жыццём паўтарыцца!

Прыпеў 3
Заспявайма сябрыну пад зорным шатром,                Станем колам навакол агню. Няхай папараць-кветка цудоўным святлом                Мір у краю ўсталюе і цішыню!


На світанні вянкі паплылі па рацэ,
Што хлапцы і дзяўчаты пускалі.
Станіслаў і Яніна з вянкамі ў руцэ
Лёс кахання даверылі хвалі.

Абняла Станіслава Яніна шчыльней,
Нібы ёй так багі падказалі,
Каб вянкі іх сышліся і надалей
Лёс кахання іх тым прадказалі.

Ачышчэнне агнём яны разам прайшлі:
Станіслаў і Яніна ўзяліся за рукі
Адарваліся лёгка ўдваёх ад зямлі
Над агнём праплылі без панукі.


Рецензии