Радавая рака
Ракi бурлiвай роду нашае ручво.
Яна то чорнай хваляй, то, як срэбра, чыстай
Прымчыць ад продкаў нашых прывiтання звон.
Што сеем па жыццi i што гадуем сэрцам
Цячэ павольна ўдалеч радавой ракой.
Плячо дзiцячае прымецiць птушкай, зверам,
Аблашчыць песнямi, цi адбярэ спакой.
Слязамi, скаргамi на лёс згушчаем хмары,
Губляем з цемраю наканаваны шлях.
Аiда царства гаспадыняй ў нашых марах,
Грэх множым, пацячэ ён ў роду ручайках.
Задумацца бы для чаго нам грукат грому
Гасподзь шле ды будуе на рацэ сцяну.
Сцяжынку павярнуць да Сонца, як вядома,
Змагаецца, бо мы вядзём у цемнату.
Шле мудрасць нам улiць ў раку струмень жывiцы,
Якая лёгкасцю напоўнiць роду плынь,
Духоўны пасак упляце ў раку-касiцу,
Напомнiць толькi успамiн, як пах палын.
Свидетельство о публикации №125012602997