На усе руки майстра

Мой бацька быў таленавіты,
Усе ўмеў, быў працавіты,
Многа хат у сяле збудаваў,
І шмат іншых ведаў спраў!
У чатыры раніцы уставаў,
Дзверы, вокны майстраваў.
І працаваў ўвесь дзень рупліва,
Каб мы не ведалі нядолі,
Вясёлы быў і гаварлівы,
Жадаў ён нам найлепшай долі.
Не адзін вулей пчол ён меў,
Усё пра іх ён разумеў,
І зімы ўсе былі мы з мёдам,
Дзяліўся ён ім і з народам.
Любіў сяброў ён частаваць,
Агурочкам з мёдам,
Сваю вішнёўку наліваць,
Выпіць з асалодай.
На акардэоне граў,
Нават не знаўшы нотаў,
На слых акорды падбіраў,
Весяліў з ахвотай.
І шаўцом  удалым быў,
Абутак шыў, рамантаваў.
І гэту справу ён любіў.
І многа кніг ён прачытаў.
Яго няма ужо даўно,
Але стаяць тыя хаты ў сяле.
Для мяне ён жывы ўсё адно,
Мне так яго не дастае.


Рецензии