Крочу я за марай
А я крочу шпарка, і ў душы спякота.
За плячмі гітара, і ў сэрцы сонца:
Крочу я за марай з радасцю бясконцай.
Льецца дожджык з неба меладычна надта.
Парасон не трэба - лёгкая саната.
Хай намокну трошкі, але з песняй звонкай -
У вачах валошкі, і ў душы рамонкі.
І прыму з ахвотай музыкі ўдары:
Кропелькамі ноты зіхацяць на твары.
І ўсмешка грае з дожджыкам на пару,
І душа спявае. Крочу я за марай.
24.01.2025
Свидетельство о публикации №125012500372