Нiбыта зарою заходы i усходы...

***
Нібыта зарою заходы і ўсходы,
Усё акупляецца кроўю рабоў.
Ваююць – за што? – між сабою народы.
За што праліваецца нечая кроў?

Нянавісць кіруе няправедным светам.
Людскія грахі не прабачыць сусвет.
І будзь ты хоць тройчы на свеце паэтам,
Растане і знікне ў сусвеце твой след.

Растане і знікне ў сусвеце нянавісць,
Сусвет не прабачыць людскія грахі.
І зноў, як да Выбуху, ўсім будзе правіць
Сухое Нішто, нібы вецер сухі.

24. 01. 2025 г.


Рецензии