Пяшчотна-хвалюючае

Пяшчоцячы, выпЕставай з нябёсаў,
Пяшчоту, што сцячэ ў тваю душу,
А ты стаіш адзін, праставалосы,
І ловіш гэты плёскат хваль і шум.

Мілуючы, аблашчы хваль тых ласку,
Нястрымнасць іх, што сэрца закране,
А ты ідзеш, зачараваны казкай,
Ці явай – ад сябе і да мяне.

Хвалюючы, хвалюй пяшчот пяшчотай,
ЛаскАвасцю вясновае зімы,
Дзе ўсе пяшчоты, ды без меж і квоты,
Пяшчоцімся ў ёй – ты і я. І мы.

22.01.2025   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч

пяшчота(бел.) – нежность, нега(рус.)
хвалі(бел.) – волны(рус.)
праставалосы(бел.) – с непокрытой головой(рус.)


Рецензии
Ласково и любовно наворковала. )))
Умничка моя. )))
Обнимаю обережно.
😘❤💋🤗👍👍👍

Лена Север   24.01.2025 16:38     Заявить о нарушении
Цёплая зіма і паўднёвы вецер паспрыялі.
Насустрач абдымкам,

Ядвига Довнар   24.01.2025 20:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.