Легенды Белавежы - Заручыны
Ані дня жыць адзін без аднога.
Прывячалі іх разам лугі і палі,
Часта з Кракава ў Вільню дарога.
Неразлучныя, нібы дзьве кроплі вады,
З добрым сэрцам, з анёлаў душою,
Ды ў іх келіх мядовы гарчынку бяды
Ўлілі спрэчкі бацькоў між сабою.
Нават чуць не хацелі ні Вітаўт, ні Ян,
Што ў дзяцей іх каханне з запалам.
Вітаўт быў на Літве каралю роўны пан,
Мазавецкі ж - Ягайлы васалам.
Шлях цярністы каханню прышлося прайсці,
Каб бацькі блаславілі іх справу.
У Ягайлы ўдалося падтрымку знайсці
Даць надзел ён рашыў Станіславу.
Перадаў Станіславу кароль Белавеж,
Змусіў Яна вярнуць Камянец у Літву,
А каб болей ніхто не пасмеў рушыць меж,
Выдаў жорсткі загад: “Секчы злу галаву!"
Абяцаў Камянец, белавежскі ўвесь край
Вітаўт даць у пасаг за Янінай,
Мазавецкі Ян сам, як стары быў звычай,
Перадаў Бельск-Падляскі да сына.
На Купалле вяселле рашылі іграць,
Ўшанаваць тым паганскага Яна!
Пасля клятву на век у царкве мелі даць,
Каб сям’я была й Богам прызнана!
Свидетельство о публикации №125012400274