Доля беларуская
Цёмная ды цяжкая,
Як сцяжынка вузкая,
Нібы ноша важкая.
Доля беззямельная,
Горкая, зласлівая...
Спачуваю вельмі я –
Доля нешчаслівая.
Доля старадаўняя,
Сумная, нясытая...
Палявалі плаўнямі –
Месца неабжытае.
Доля пустасейная –
Ох, зямля пясчаная!
Доля безнадзейная,
Шчасце пазычанае.
Доля-боль лапцюжная,
Золкая, нясытая.
Працаю напружана
Ды бядой спавітая.
Свидетельство о публикации №125012401916
Верно и правдиво,
Стихами подтверждала.Спасибо!
Забина 24.01.2025 11:03 Заявить о нарушении