Крык роспачы
На фронце ён заўсёды ёсць.
Жахлівы крык не чарадзейны,
Звярыны, жудасны, злы госць.
Пакутны крык, не ваяўнічы,
Журботны, развітальны крык.
Шалёны крык – не чараўнічы,
У сэрца кожнага пранік.
Крык роспачы заўжды трывожны,
Цягучы, доўгі, дзікі крык.
Пагрозлівы – такі сур'ёзны,
Нібы калёс іржавых скрып.
Хто быў на фронце – помніць гэта.
Адчайны крык... Ён доўга жыў.
Крык малітоўны, нібы мэта.
Малітву кожны заслужыў.
Свидетельство о публикации №125012302099
До мурашек!
"
Хто быў на фронце – помніць гэта.
Адчайны крык... Ён доўга жыў.
Крык малітоўны, нібы мэта.
Малітву кожны заслужыў."
С теплом,
Ирина 💕
Ирина Борис 23.01.2025 20:46 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 24.01.2025 08:58 Заявить о нарушении