Калi вырасцi

Калi вырасцi у сутарэннi,
Дзе не бачна святла, толькi чорная столь,
Ад патоку яго зразу слепнеш,
Зайздрасць ляжа ў душы, як салёны налёт.

Калi ў вузкае вырасцi клетцы,
Дзе не ўздыме на крылы духоўны паток,
Вецер буйны спалохае смерцю,
Адурманiць, закружыць паветра глыток.

Калi думаць з юнацтва па кальцы,
Дзе акрэслены чотка напрамак i шлях,
Страшна стрэлку магнiтную страцiць,
Без яе не зрабiць крок наперад нiяк.

Калi вырасцi з казкай хлуслiвай,
Дзе адзелася зло ў апярэнне дабра,
Слёзы льеш над Аiда магiлай,
З праўдай селiцца ў сэрцах надоўга хандра.

Не пакiнуць, так важна, свой розум
У замшэлай прасторы, дзе золкi туман.
Не iсцi за натоўпам па скосу –
Ўцiхамiрвальны б нам распазнаць сарафан.


Рецензии