Легенды Белавежы - гiмн каханню
Што жыццё асвячалі хлапцу і дзяўчыне.
Станіслаў прыйшоў з лютняю і пры агні
Праспяваў гімн каханай Яніне:
Нас літасць Божая не міне,
Направіў ён сюды мой крок,
Каб я сустрэў нябесна-сіні
Прыветліва чароўны зрок.
Ён быў магнітнае асновы
І жэўжыкі ў вачах жылі,
Быў і застаўся родны, новы
Хаця хвіліны ўжо сплылі!
Зачараваў мяне зрок сіні,
Запоўніў мае мроі-сны.
Ён позірк ёсць лясной Багіні
Дыяны з роднай стараны!
Сплывае ўсё і ўсё праходзіць,
І знікнуць недзе звады, межы..
А я жывы, пакуль прыходзіць
У сны Багіня з Белавежы!
Сьпеў Станіслаў закончыў. Гукі
Яшчэ ў пушчанскі край плылі,
Калі з жарсцю каханай рукі
Ўжо Станіслава абвілі.
Бо не было радней нікога
Для сэрца, для душы Яніны!
Яна маліла шчасця ў Бога
І Бог пачуў мальбу дзяўчыны.
Хлапец з дзяўчынай на хвіліны
Ў чароўнай змоўклі цішыні…
Зіхцелі ў вачах дзяўчыны
Гарачых іскраў прамяні.
Каб лёс нічым больш не трывожыць
І не шукаць праблем, прыгод,
Рашылі: Няхай Бог памножыць
Цераз вяселле іхні род.
Свидетельство о публикации №125012107230