Cкарб - родная мова
Калі ты, сучаснік, яе не ўшануешь?
А зведаюць вусны той смак трапяткі,
Калі размаўляючы словы смакуеш.
Да нас мову неслі бацьці і дзяды,
Каб ты не згубіўся ў вялізным сусвеце,
Каб ведаў вытокі, кім роджаны ты,
І каб перадаў гэты скарб сваім дзецям.
У кожнага з нас – абавязак і доўг –
Свой росчырк пакінуць на аркушы роду,
Прадоўжыць радок, каб нашчадак твой змог
Пазнаць сваю кроў сярод мноства народаў.
Пазнаць не па вобліку, дзе землякі,
Адценні злавіць мяккаскурасці словаў
Народа, што лёс свой нясе праз вякі,
Дзе скарбам заўжды будзе родная мова.
Свидетельство о публикации №125012102794