Легенды Белавежы - сустрэча

А на захад ад пушчы да Белай
вытотоку
Княжыў Ян Мазавецкі, жылося удала.
Палац белы гатычны там радаваў вока,
Ян быў верным Ягайлы васалам.

Ян прыўласніў сабе ў Камянцы двор Яніны,
Хацеў ездзіць у пушчу ён з сынам на ловы.
Там на ловах і стрэў сына позірк дзяўчыны
Ды такі, што забыць ён і свет быў гатовы.

За казуляю гнаўся ён, але змагла
Яна збегчы ў абдымкі дзяўчыны.
Усім целам дрыжала, кроў з раны цякла,
Не спагадай пёк позірк мужчыны.

Ды сустрэў Станіслава пранізлівы зрок
Вачэй  сіне-яскравых, як неба вясною.
Ён на месцы застыў, каб не спудзіў і крок
Райскіх чараў багіні ў спакою.

Паляўнічага імпэт змірыўшы, дзяўчына
Захацела казулю аднесці у двор.
Ёй у тым памагчы і рашыўся хлапчына
Ён казулю падняў і кроў з раны ацёр.

А Яніна казулі галоўку трымала
І звёў Божа яе і хлапечыя рукі.
Нібы іскрай маланкі іх целы працяла,
І з пары той яны не спазналі разлукі.

З той пары баранілі яны пушчу разам,
Росным ранкам будзілі іх птушак напевы.
Згодна з Вітаўта князя пісьмовым наказам
Векавыя у пушчы ахоўвалі дрэвы.


Рецензии