Першы крок
І думак тых, што ў далячынь бягуць.
Каб здзейсніць мары – шмат патрэбны сала
І вопратка, каб цела апрануць.
І тыя будуць дробязі дарэчы,
Што кожны дзень трымаеш пад рукой,
І тое ўсё, што душы нашы лечыць,
І нас яднае вераю адной.
Што маяком нам служыць у дарозе
І поўніць сэрца радасцю быцця,
І першыя ліст у маі на бярозе,
Як першы крок да новага жыцця!
Свидетельство о публикации №125011901422