Роднае слова
Заплятаю стужкай часу і гадзінай годнай.
Захаваю шматгалосы спеў святога слова.
І чароўным надвячоркам зноў спяваць гатова.
Запрашаю да бяседы думкі-разважанні,
Завіхаюцца пры гэтым розныя пытанні.
Прызнаюцца мроі мове горкаю бядотай,
Прыхіляюцца да сэрца дзіўнай асалодай.
Прыгажэюць слоўцаў краскі на радзіме роднай,
Усцілаюць свет гучаннем аб прасторы годнай,
Нараджаюць шматгалосы спеў святога слова,
Дзе чароўным надвячоркам зноў спяваць гатова.
18.01.2025
Свидетельство о публикации №125011806176