I тое, што студзеньскi вечар сур ёзны...
І тое, што студзеньскі вечар сур'ёзны
Са мной па-ранейшаму ўважліва дружыць,
І тое, што я не баюся марозу,
І тое, што стынуць за вокнамі лужы,
І тое, што сад мой маўчыць, як зацяты,
І я, як зацяты, маўчу, бо баюся,
Віны не здымаюць з мяне. Вінаваты,
Што Госпаду я не прылюдна малюся.
Малюся – у цішы, і слухаю – цішу,
Якая лісты мне зацятыя піша.
18. 01. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125011803748