Вясновы дзень
Ляціць, звініць, спявае...
З куточка вылез павучок
І павуту звівае.
На небе з шэрага блакіт
Мяняе крылаў колер,
І ў сакавіты малахіт
Размалявана поле.
То там, то тут - птушыны грай!
Майструюць гнёзды птушкі.
І ранак ціхенька:” Ўставай!”
Нашэптвае на вушка.
Каторы год вясновы час
Нас нараджае зноўку.
Ператварыў зімы ляджяш
У ручайкоў гамонку.
Настрой, бы сонечны прамень,
За воблакі ўзлятае,
Лагодны, рупны, новы дзень,
Вясновы дзень вітае!
Свидетельство о публикации №125011803493