Студзеньскi вечар
Студзеньскі вечар, гляджу я кіно.
Чую, як нехта грукоча ў акно.
Потым у дзверы пастукаў, маўчыць –
Трэба ж пайсці маўчуну адчыніць.
Розныя думкі ў маёй галаве:
Можа, мой братка? Казаў – зазірне.
Бачу Марылю, суседку сваю.
Вечар калядны – адгадку лаўлю:
Зноўку прыйшла пазычаць да мяне!
Ну не дарма яе бачыла ў сне!
Кажа: "Паставіла бульбу варыць,
Солі забылася сёння купіць.
Крышачку дай – аніяк без яе...
Госці прыехалі, сёстры мае".
Я не дурніца – рашыла сабе:
Солі не дам і не быць варажбе!
"Знаеш, Марыля, што солі няма.
Можа я з'ехала з глузду сама,
Толькі без солі і ем я , і п'ю –
Хворую спінку шкадую сваю".
Свидетельство о публикации №125011802182