Легенды Белавежы - пушчанская Багiня

На паляне, дзе ранкам гараць прамяні,
Дзе зубрыныя статакі вітаюць ход Феба,
Стаяў княжацкі замак у даўнія дні,
Побач Белая вежа ўзнімалася ў неба.

Перад замкам раскінуўся княжацкі двор,
Абмяркоўвалі там паляванні на звера.
Вайдэлот гуслі браў. Слухаў неба прастор
Песьні волі, што ў сэрцах абуджвае вера.

У тым замку князёўна Яніна жыла,
Дачка Вітаўта - слаўнага князя ліцьвінаў
Па ўсёй пушчы аб ёй слава добрая йшла,
Яе звалі паўсюль Белай Вежы Багіняй.

У дзень чула дзяўчына напевы лугоў,
Калі смагу крыніцы яе наталялі
З Белай вежы пасля ў ноч маліла багоў,
Для нашчадкаў каб край захавалі!

Прыгажосці такой свет не бачыў нідзе
І наўрад прыгажэй ці шчэ’ будзе!
Сэрца добрае мела. Заўсёды ў бядзе
Абарону звяры мелі й людзі


Рецензии