Нiшто не натхняе нi веласiпеды...

***
Нішто не натхняе: ні веласіпеды,
Ні вершы паэта народнага Броўкі,
Ні тое, што зніклі амаль дармаеды,
Ні тое, што дояцца маслам кароўкі.

Адно, што натхняе: расталыя сосны,
Абрэзаны сад мой, на вуліцы лужы
І тое, што студзеньскі вечар сур'ёзны
Са мной па-ранейшаму ўважліва дружыць.

17. 01. 2025 г.


Рецензии