Падзяка

Дзякую Сонцу за промнiк, што грэе,
Дзякую ветру, што тушыць бяду.
Дзякую хмаркам i зiмней завеi –
Пояць жывiцаю нашу зямлю.

Дзякую жыццю за Божую ласку,
Дзякую роду за светлы ручэй,
Родным падзяка, матулi i бацьку:
Шляхам iду, не хаваю вачэй.

Лёсу свайму я удзячна за крылы,
Моцы дае мець свой погляд на свет,
Сцежку звiвае бацькоўскай малiтвай,
Мудры Анёлак ратуе ад бед.


Рецензии