Я цябе нарысавау
На старонцы майго лёсу,
Ды сустрэць прасiў у Бога,
Каб прынесла ў дом мой вёсны.
Сабiраў я па круцiцах,
Чай гаючы, сэрцу зёлкi,
Каб змагла ты мне прыснiцца,
Цалаваць цябе на золку.
Сабiраў ля рэк, ў лясочку,
Дзе зязюля кукавала.
Патануў бы ў тваiх вочках,
Каб яна мне падказала.
Каб прывабiць тваё сэрца,
Засушыў язмiну гронкi,
Ды на шчасце i на вернасць
Размарыну пахаў тонкiх.
Не забыўся пра лаванду,
Каб гармонiя зраднiла,
А ванiль цяпло у хату
Несла з ласкаю ад мiлай.
Ты падсып сваёй рукою
Дамiяны, хоць бы жменьку,
Не давала б страсць пакою,
Звала музыкай фламенка.
Пах мядовы каралевы
З ружай кветкай падары мне,
Каб душу маю сагрэла
На спатканнi рамантычным.
Рысаваў цябе так доўга,
Падарыла каб мне крылы,
Ды сустрэць прасiў у Бога,
Каб назвала мяне мiлым.
Свидетельство о публикации №125011604258