Выходной
Ранак, кава, душ і планы.
У планах - цяг да навізны-
Прагуляцца па Ашмянах.
Тратуары як каток,
Ды канькоў і не хапала.
Люд адшліфаваў лядок,
Ну і я пабуксавала.
Шлях да швачкі,а далей,
Падарожнічала проста.
Сэрца прагнула гасцей,
Ногі неслі ў Дом рамёстваў.
Вось дык дзе сапраўдны рай!
Нашых продкаў адгалоскі.
Баба з дзедам, каравай,
Быццам завітала ў вёску.
Кветкі лялькі, калаўрот
І цудоўныя карціны.
Завяршыла эпізод
Гаспадыня Валянціна!
Масцярыца, што казаць
І прыгожая жанчына.
Плесці, клеіць вышываць
Даспадобы ёй няспынна!
Навагоднім стаў настрой,
Пацякла ракой бяседа.
Засвяціўшыся душой,
Пасядзела крыху з дзедам.
Бабе, стоячы ў баку,
Успаміналася тым часам,
Што ў маладым вяку
Дзед быў добрым лавеласам!
Маладосць ужо не вярнуць
Ды і людзі ў Ашмянах,
Пільна ім старым даюць
і павагу, і пашану!
Так сярод вось даўніны,
Правяла я час з ахвотай.
Праляцеў мой выхадны,
Ну а заўтра на работу..
Калі ж пройдзе пэўны час,
І натхненне зноў пакіне.
Накірую шлях ураз
Да майстрыхі Валянціны!
Свидетельство о публикации №125011407712