Iзно пра каханне...

Блымкаў лiхтар белабрысы ля плота
I машкарыныя войскi збiраў.
Я ж у засадзе сядзеў i ўпотай
Дзеўчыну любую з танцаў чакаў.
Пашчы ашчэрылi kолкiя слiвы.
Цэбар сумненняў i дзежку трывог
Я перажыў, ды знянацку лiслiва
Сон агарнуў i звалiў мяне з ног.
Снiлiся мора ласкавыя хвалi
I залацiсты, як зерне, пясок.
Полечку з мiлай мы там танцавалi
I смакавалi паземкавы сок.
Раптам, як звонкае горнае рэха,
Прама над вухам пачуў яе смех
"Хлопцы! Глядзiце! Якая пацеха!.."
Я-сiгануў i што моцы пабег.
Не, не дадому, да рэчкi, за вёску.
Там, дзе мой сябар - раскiдзiсты вяз,
Доўга лiлiся дзiцячыя слёзki-
Трэцi закончыў я толькi што клас.
Дзесьцi лiхтар будзе блымкаць ля плота
I машкарыныя войскi збiраць...
Першыя ноты пяшчотнай самоты
Светла-шчымлiва iзноў прыгадаць!


Рецензии