Вiлеечка...

Тут маё сэрца жыве заўжды,
Куды б не кiдаў мяне лёс.
Я не магу iснаваць без раднi,
Магутных дубоў i бяроз.

Прыпеў:

Любы мой горад Вiлеечка
З яркiм блакiтам вачэй,
Ты майго сэрца батлеечка,
Лячу на спатканне хутчэй.

Я ў дзяцiнства вяртаюся
Тут, на радзiмай зямлi,
I ў зязюлi пытаюся
Пра ўсё, што гады замялi.

Прыпеў

А ўспамiны мяне нясуць
Вулачкамi хараства.
Гасцей у палон прыгажосцю бяруць
Плошча, Касцёл i Царква.

Прыпеў

Сэрца маё тут жыве заўжды,
Куды б не кiдаў мяне лёс.
А прыляцеўшы да вас, сябры,
Спяваць не магчыма без слёз.
            14.01.2025


Рецензии