Легенды Белавежы - Уступ
Кожны камень, курган - гэта скарб даўніны.
Творца сілай сваёй даў табе абавязак
Родны край зберагаць ад пажараў вайны!
Тут дубы, што за воблакі ўзносяць галіны
І стагоддзямі пушча жыве па закону,
Які кажа: “Любоў і каханне не маюць правіны,
Бо бяз іх няма шчасця і плёну!”
Аднавокі лясун, што схаваўся ў гушчары,
Гаспадар і паветра, і сцежак звярыных,
Ён за кожным цікуе, усцяж на абшары
І чытае намеры людзей штохвіліны.
Там крыніца Святая з вадою жывою,
Калі хто занядужаў, дае жыцця сілы.
Яе цмок беражэ. Ён мурожнай травою
Атуляе крыніцы той берагу схілы.
Цмок ахоўвае золата ў ложы крыніцы,
Бо вада толькі з ім апынецца жывою.
Там гаючыя зёлкі, чарніцы, суніцы
Даюць водар чароўны да сну і спакою.
А яшчэ старцы колісь аб німфах баялі,
Што на гладзі танцуюць у месячным ззянні
Вецер грае для іх на галінаў раялі
І шапоча чарот ім аб вечным каханні.
Свидетельство о публикации №125011308376