Той Край

Так, я помню той Край,
Лес стары надзвычай,
Што абвіў небасхіл стужкай сіняю.
Там старонка мая,
Там мой радасны май,
Што каханай завецца Айчынаю!

Там я жыў, Там я рос
Ў ззянні ранішніх рос,
Што вясёлкамі травы ахінулі.
Там між вечных дубоў
Заміж белых бяроз
Мовы роднае гукі пагінулі.

Я б хацеў, родны Край
Пазбыць горыч, адчай
Ды зажыць, як другія народы.
Ды гаручай слязы
Вочы слепіць ручай
Ці дасць Божа дажыць да Свабоды!?


Рецензии