Застольная песня
леанід ПРАНЧАК
Сёння добрая нагода
Для вяселля і прыгод:
Мы спяваем для народа,
Мы спяваем пра народ.
Хоць бяседа, хоць гулянка,
Анікому не сакрэт:
Як без песні гэта п’янка,
А як з песняй дык банкет!
За Ваша здароўе, за Ваша здароўе
Шчаслівы падняць я бакал да краёў.
Каб грэла Вас сонца ў любое надвор’е,
А ў дождж і нягоду каб грэла Любоў!
Хай вядуцца ў хаце грошы,
Каб не знацца вам з бядой.
Налівай пад тост прыгожы
Беларускі наш напой.
Хто што любіць, хто што мае,
Варушыся, тамада.
Хай гармонік грае-грае,
Хай спявае грамада.
За Ваша здароўе, за Ваша здароўе
Шчаслівы падняць я бакал да краёў.
Каб грэла Вас сонца ў любое надвор’е,
А ў дождж і нягоду каб грэла Любоў!
Па кілішку, па кілішку
Святкаваць дык святкаваць,
Каб настрой палепшаў крышку,
Каб хацелася спяваць.
Хоць бяседа, хоць гулянка,
Анікому не сакрэт:
Як без песні гэта п’янка,
А як з песняй дык банкет!
За Ваша здароўе, за Ваша здароўе
Шчаслівы падняць я бакал да краёў.
Каб грэла Вас сонца ў любое надвор’е,
А ў дождж і нягоду каб грэла Любоў!
06.09.2023
P.S.
Публічнае выкарыстанне
і распаўсюджванне тэксту
ЗАСТОЛЬНАЯ ПЕСНЯ
толькі з пісьмовага дазволу Аўтара.
Публікуецца выключна
для выкарыстання ў асабістых мэтах.
Свидетельство о публикации №125011302100